Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мэ́рыя

(фр. mairie)

муніцыпальнае ўпраўленне, а таксама будынак, дзе яно размешчана.

мэ́та

(лац. meta)

тое, да чаго імкнуцца людзі і што хочуць ажыццявіць.

мэтр

(фр. maître)

уст. настаўнік; майстар у якой-н. галіне.

мюзе́т

(фр. musette)

1) старадаўні французскі народны музычны інструмент тыпу валынкі;

2) вясёлы народны танец, што выконваецца пад акампанемент гэтага інструмента.

мю́зікл

(англ. musical = музычны)

1) музычна-сцэнічны твор, пераважна камедыйнага характару, пабудаваны на выкарыстанні элементаў аперэты, балета, оперы і эстрады;

2) кінафільм такога характару.

мю́зік-хо́л

(англ. music-hall)

эстрадны тэатр, у якім выконваюцца тэматычныя эстрадныя агляды і праграмы.

мюі́д

(фр. muid)

старадаўняя мера сыпкіх рэчываў і вадкасцей у Францыі, роўная прыблізна 270 л.

мюль

(англ. mule = мул)

тое, што і мюль-машына.

мюль-машы́на

(ад англ. mule = мул + машына)

машына для вырабу ваўнянай пражы.

мюо́н

[ад гр. mu = назва літары μ + (мез)он]

фіз. няўстойлівая дадатна або адмоўна зараджаная элементарная часцінка, маса якой большая за масу электрона прыблізна ў 207 разоў.