Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

макрагаметацы́ты

(ад макрагаметы + -цыты)

няспелыя жаночыя палавыя асобіны спаравікоў, якія развіваюцца ў макрагамегы (параўн. макрагематацыты).

макрагаме́ты

(ад макра- + гамета)

жаночыя палавыя клеткі або асобіны ў прасцейшых, звычайна нерухомыя і больш буйныя, чым мужчынскія (параўн. мікрагаметы).

макраглі́я

(ад макра- + гр. glia = клей)

адзін з відаў нервовай тканкі жывёльных арганізмаў, састаўная частка нейрагліі; выконвае апорную і харчавальную функцыі (параўн. мікраглія).

макрагра́фія

(ад макра- + -графія)

даследаванне паверхні металу пры дапамозе фатаграфій або малюнкаў.

макракантарынхо́з

(ад макракантарынхус)

глісная хвароба свіней і драпежных звяроў, якая выклікаецца паразітычнымі чарвямі з роду макракантарынхус.

макракантары́нхус

(н.-лац. macracanthorhynchus, ад гр. makros = вялікі + akantha = калючка + rhynchos = хабаток)

гельмінт сям. алігакантарынхідаў, паразітуе ў тонкім кішэчніку дзікіх і свойскіх свіней.

макракіне́тыка

(ад макра + кінетыка)

раздзел кінетыкі, які вывучае ўплыў працэсаў пераносу рэчываў і цяпла на хуткасць хімічных рэакцый.

макраклі́мат

(ад макра- + клімат)

клімат буйных геаграфічных рэгіёнаў (мацерыкоў, акіянаў); параўн. мікраклімат.

макрако́смас

(ад макра- + космас)

свет вялікіх адлегласцей і цел (планет, зорак, галактык), Сусвет (параўн. мікракосмас).

макралі́ты

(ад макра- + -літ)

масіўныя, груба апрацаваныя каменныя прылады (сякеры, кіркі, долаты), якія ўжываліся ў неаліце (параўн. мікраліты).