Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

му́льча

(англ. mulch = прэлая салома)

матэрыял для мульчыравання (гл. мульчыраваць).

мульчы́раваць

(ад англ. mulch = прэлая салома)

пакрываць паверхню глебы тарфяной крошкай, перагноем, апалым лісцем, каб палепшыць умовы росту раслін і захаваць структуру і вільготнасць глебы.

мулю́ра

(фр. moulure = разьбленне)

архіт. аблом, дэталь, профіль.

муля́ж

(фр. moulage)

злепак або мадэль прадмета ў натуральную велічыню, які выкарыстоўваецца ў якасці нагляднага дапаможніка пры выкладанні, а таксама для афармлення вітрын, у музейных экспазіцыях і інш.

му́ляр

(польск. mularz, ад с.-в ням. mūraere)

1) рабочы, які ўзводзіць будынкі з цэглы або каменю;

2) пячнік.

муміфіка́цыя

(ад мумія + -фікацыя)

ператварэнне трупа ў мумію.

му́мія1

(ст.-фр. mumie < ад. mūmijā, ад перс. mūm = воск)

1) труп чалавека ці жывёлы, захаваны ад гніення бальзаміраваннем або высахлы ў выніку пэўных умоў асяроддзя;

2) перан. худы, маларухомы чалавек.

му́мія2

(ад. mūmijä, ад перс. mum = воск)

мінеральная фарба розных колераў (ад светла-чырвонага да чырванавата-карычневага).

му́нга

(н.-лац. mungo)

млекакормячае сям. віверавых шаравата-бурай афарбоўкі, пашыранае ў Афрыцы.

му́нгу

(манг. mungu)

разменная манета Манголіі, роўная сотай частцы тугрыка.