Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мотафелю́га

(ад мота- + фелюга)

невялікае маторнае рыбалоўнае бяспалубнае судна.

мо́шаст

(літ. massastas)

уст. крэп, аксаміт.

муа́р

(рус. муар, ад фр. moire)

шаўковая тканіна, якая пераліваецца рознымі адценнямі.

муарава́ць

(фр. moirer)

надаваць тканіне, паперы або малюнку пералівісты характар; падрабляць пад муар.

мужо́цыя

(н.-лац. mougeotia)

ніткаватая зялёная водарасць сям. зігнемавых, якая трапляецца ў прэсных, пераважна стаячых, слабапраточных і вапнавых водах.

му́за

(польск. muza < лац. musa, ад гр. musa)

1) кожная з дзевяці багінь, заступніц навук і мастацтваў, у старажытнагрэчаскай міфалогіі (напр. Мельпамена — муза трагедыі, Тэрпсіхора — муза танцаў);

2) перан. крыніца паэтычнага натхнення, а таксама само натхненне, творчасць (напр. м. Купалы).

музе́й

(лац. museum, ад гр. museion = храм муз)

установа, якая збірае, вывучае і выстаўляе для паказу помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, а таксама прыродазнаўчыя калекцыі.

музіцы́раваць

(ням. musizieren)

іграць на музычным інструменце, займацца музыкай.

му́зыка

[польск. muzyka < лац. musica, ад гр. musike (techne) = музычнае мастацгва]

1) від мастацтва, які адлюстроўвае рэчаіснасць у гукавых вобразах, а таксама творы гэтага мастацтва;

2) выкананне твораў гэтага мастацтва;

3) перан. прыемнае для слыху гучанне чаго-н. (напр. м. размовы, м. ручая).

музы́ка

(польск. muzyk < лац. musicus, ад гр. musikos = музычны)

музыкант-выканаўца; той, хто іграе на музычным інструменце.