Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мотадро́м

(ад мота + -дром)

месца, прыстасаванае для спаборніцтваў па матацыклетнаму спорту і выпрабавання матацыклаў.

мотадрызі́на

(ад мота- + дрызіна)

дрызіна з рухавіком унутранага згарання.

мотакало́на

(ад мота- + калона)

калона аўтамабіляў, матацыклаў, якія рухаюцца ў пэўным парадку.

мотаклу́б

(ад мота- + клуб)

клуб, які аб’ядноўвае аматараў матацыклетнага спорту.

мотакро́с

(ад мота- + крос)

спартыўныя гонкі на матацыклах па перасечанай мясцовасці.

мотапатру́ль

(ад мота- + патруль)

міліцэйскі патруль на матацыклах.

мотапе́д

[ад мота- + (веласі)пед]

тое, што і мапед.

мотаро́лер

(англ. motoroller)

від матацыкла з коламі невялікага дыяметра.

мотарэсу́рс

(ад мота- + рэсурс)

працягласць дзеяння рухавіка ўнутранага згарання да планавага капітальнага рамонту.

мотаспо́рт

(ад мота- + спорт)

спорт з выкарыстаннем матацыклаў і мотаролераў.