Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ландшту́рм

(ням. Landsturm)

катэгорыя ваеннаабавязаных запасу трэцяй чаргі і сфарміраваныя з іх дапаможныя вайсковыя часці ў Германіі да 1945 г.

ла́нды

(фр. landes)

нізінныя пясчаныя раўніны па берагах Біскайскага заліва ў Францыі, адгароджаныя ад мора паласой дзюн.

ла́ндэсштат

(ням. Landesstaat)

сістэма саслоўных устаноў дваранства ў Прыбалтыцы ў 17 — пач. 20 ст., якая прадугледжвала аўтаномію памешчыкаў у адносінах да цэнтральнай улады.

ланжэро́н

(фр. longeron)

асноўны сілавы элемент у раме аўтамабіля, уздоўж корпуса самалёта, лодкі, трактара і іншых машын, які надае ім трываласць.

ланса́да

(фр. lançade)

круты высокі скачок верхавога каня ў цыркавым конным спорце.

лансье́

(фр. lancier)

англійскі парны бальны танец сярэдзіны 19 ст. тыпу кадрылі.

ланта́н

(н.-лац. lanthanum, ад гр. lanthano = хаваюся)

хімічны рэдказямельны элемент, белы метал, які акісляецца ў паветры і гарыць пры награванні; выкарыстоўваецца пры вырабе аптычнага шкла.

лантаназу́х

(н.-лац. lanthanosuchus, ад гр. lanthano = хаваюся + suchos = кракадзіл)

вымерлае земнаводнае падкласа батрахазаўраў, знешне падобнае да саламандры, якое жыло ў канцы палеазою.

лантані́ды, лантано́іды

(ад лантан + гр. eidos = выгляд)

хімічныя элементы, якія ў перыядычнай сістэме элементаў Мендзялеева размешчаны за лантанам.

лану́га

(лац. lanugo = пух, пушок)

першасны валасяны покрыў у зародкаў млекакормячых і чалавека.