Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мо́рфа

(гр. morphe = выгляд, форма)

біял. таксанамічная адзінка, ніжэйшая за гатунак, якая выяўляе пэўныя адхіленні ад дадзенага тыпу.

мо́рфій

(ням. Morphium, ад гр. Morpheios = бог сну ў старажытнагрэчаскай міфалогіі)

тое, што і марфін.

-морфы, -морфны

(гр. morphe = форма)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да формы, віду.

мо́сенж

(польск. mosiądz, ад ням. messing)

уст. латунь.

мо́та

(іт. motto = слаўцо, досціп)

1) дасціпны выраз;

2) кароткі эпіграф.

мота-

(ад лац. motor = які прыводзіць у рух)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «маторны», «матарызаваны», «матацыклетны».

мотаама́тар

(ад мота- + аматар)

вадзіцель матацыкла, мотаролера або мапеда, які мае пасведчанне на права ваджэння і не з’яўляецца прафесіяналам.

мотабо́л

[ад мота- + (фут)бол]

футбол на матацыклах.

мотабо́т

(ад мота- + бот)

невялікае маторнае судна.

мотавеласпо́рт

(ад мота- + веласпорт)

від спорту і спартыўных спаборніцтваў на матацыклах і веласіпедах.