Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

монакульту́ра

(ад мона- + культура)

вырошчванне на працягу многіх гадоў адной і той жа сельскагаспадарчай культуры на адным полі.

монакуля́р

(ад мона- + акуляр)

аптычны прыбор з адным акулярам (напр. падзорная труба).

монамалекуля́рны

(ад мона- + малекулярны)

які мае адносіны да слоя рэчыва таўшчынёй у адну малекулу.

монаметалі́зм

(ад мона- + метал)

грашовая сістэма, пры якой у аснову грашовага абарачэння пакладзены адзін валютны метал (золата або срэбра).

монаметылгідразі́н

(ад мона- + метыл + гідразін)

бясколерная дымячая на паверхні гіграскапічная вадкасць з аміячным пахам; з’яўляецца палівам для вадкасных ракетных рухавікоў.

монануклеаты́ды

(ад мона- + нуклеатыды)

тое, што і нуклеатыды.

монануклео́з

(ад мона- + лац. nucleus = ядро)

вострае інфекцыйнае захворванне, якое выяўляецца павелічэннем лімфатычных вузлоў, ліхаманкай, ангінай, зменамі ў крыві.

монаплаі́дыя

(ад мона- + гр. aploos = просты + eidos = выгляд)

тое, што і гаплаідыя.

монаплакафо́ры

(н.-лац. monoplacophora)

клас малюскаў, якія жывуць на вялікіх глыбінях.

монасемі́я

(ад мона- + гр. sema = знак; значэнне)

лінгв. адназначнасць слова або выразу (проціл. полісемія).