Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

пантыфека́т

(лац. pontificatus)

улада, дзейнасць і перыяд праўлення папы рымскага.

панты́фікі

(лац. pontifices)

члены вышэйшай жрэчаскай калегіі ў Стараж. Рыме.

пантэі́зм

(ад пан- + гр. theos = бог)

філасофскае ідэалістычнае вучэнне, якое атаясамлівае навакольную рэчаіснасць з богам (параўн. дэізм, тэізм).

пантэо́н

(лац. Pantheon, ад гр. pantheion)

1) храм, прысвечаны ўсім багам, у старажытных грэкаў і рымлян;

2) манументальны будынак, прызначаны для пахавання выдатных дзеячаў.

пантэ́ра

(польск. pantera, ад гр. panther)

тое, што і леапард.

па́нус1

(лац. pannus = кавалачак тканіны)

запаленне рагавіцы вока, што выклікаецца часцей за ўсё трахомай.

па́нус2

(н.-лац. panus)

шапкавы базідыяльны грыб сям. паліпоравых, які расце на драўніне, сухіх або жывых галінках пераважна лісцевых дрэў.

па́нхакс

(н.-лац. panchax)

рыба атрада карпазубых, якая пашырана ў вадаёмах Індыі, Шры-Ланка, Малайскага архіпелага; вядома як акварыумная.

панхраматыза́цыя

(ад пан + гр. chroma, -atos = фарба, колер)

павелічэнне колераадчувальнасці фатаграфічнай эмульсіі ўвядзеннем у яе сенсібілізатараў, якія робяць эмульсію ўспрымальнай да прамянёў любога колеру (параўн. артахраматызацыя).

панхраматы́чны

(ад пан- + храматычны)

які мае павышаную адчувальнасць не толькі да ультрафіялетавых, фіялетавых і сініх прамянёў, але і да зялёных, жоўтых і чырвоных (напр. п-ая фотаплёнка).