Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мнемо́метр

(ад гр. mneme = памяць + -метр)

апарат, які ўжываецца псіхолагамі для даследавання памяці.

мнемо́ніка

(гр. mnemonika = майстэрства запамінання)

сукупнасць правіл і прыёмаў, якія маюць на мэце аблягчыць запамінанне як мага большай колькасці звестак і фактаў.

мніёбрый

(н.-лац. mniobiyum)

лістасцябловы мох сям. брыевых, які трапляецца па берагах рэчак, ручаёў, канаў, на балотах.

мній

(н.-лац. mnium)

лістасцябловы мох сям. брыевых, які расце на глебе, гнілой драўніне, камянях.

мніх

(польск. mnich < чэш. mnich, ад гр. monachos)

уст. манах.

мні́шка

(польск. mniszka)

уст. манашка.

мо́да

(фр. mode, ад лац. modus = спосаб)

1) непрацяглае панаванне пэўнага густу ў якой-н. сферы жыцця або культуры;

2) узор адзення, туалету, які прапануецца на пэўны час;

3) звычка, спосаб паводзін.

мо́длы

(польск. modly)

уст. малітвы.

мо́дуль

(лац. modulus = мера)

1) назва важнага каэфіцыента, мерка якой-н. велічыні ці ўласцівасці (напр. м. пругкасці);

2) мат. пастаянны множнік, на які трэба памножыць лагарыфм адной сістэмы, каб атрымаць лагарыфм другой сістэмы;

3) умоўная адзінка даўжыні, якая ўжываецца для каардынацыі памераў збудаванняў і іх частак;

4) частка (вузел) складанай сістэмы, якая выконвае самастойную функцыю ў розных тэхнічных канструкцыях;

5) частка касмічнага карабля, якая можа самастойна ажыццяўляць палёт.

мо́дус

(лац. modus = мера, спосаб)

1) разнавіднасць, праяўленне, норма;

2) філас. мінучы стан або мінучая ўласцівасць матэрыі;

3) лог. разнавіднасць сілагізму.