Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

міястэні́я

(ад гр. mys, myos = мышца + астэнія)

захворванне чалавека, якое характарызуецца аслабленнем і хуткім стамленнем мышцаў.

міятані́я

(ад мія- + -танія)

прыроджаная мышачная слабасць ад парушэння абмену рэчываў і пашкоджанняў спіннога мозгу.

міято́мы

(ад мія- + гр. tome = разрэз, сячэнне)

аддзелы самітаў, з якіх у зародкаў хордавых развіваюцца зачаткі мускулатуры, а таксама падскурнай злучальнай тканкі і шкілета.

міяфібры́лы

(ад мія- + фібрылы)

мікраскапічныя валаконцы скарачальнага рэчыва, якія праходзяць уздоўж мышачнага валакна.

міяцы́т

(ад мія- + цыты)

мышачная клетка.

міяцэ́н

(ад гр. meion = меншы + -цэн)

ранняя эпоха неагенавага перыяду (гл. неаген) у геалагічнай гісторыі Зямлі, якая пачалася каля 25 млн. гадоў назад і цягнулася каля 14 млн. гадоў.

міяцэ́навы

(ад гр. meion = меншы + -цэн);

м-ая эпоха — тое, што і міяцэн.

мнемані́чны

(ад гр. mnemonikon = мастацтва запамінання);

м. верш — вершаваны твор практычнага ці павучальнага характару.

мнемасхе́ма

[ад мнемо(ніка) + схема]

умоўная выява кіруемага аб’екта (машыны, працэсу, сістэмы) пры дапамозе сімвалаў і індыкатараў, размешчаных на панэлях, якое наглядна паказвае стан аб’екта або ход вытворчага працэсу.

мнематэ́хніка

(ад гр. mneme = памяць + тэхніка)

1) тое, што і мнемоніка;

2) эстрадна-цыркавы жанр, які заключаецца ў адгадванні лічбаў, назваў прадметаў, імёнаў пры дапамозе адпаведнага шыфру.