Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цыстаско́п

(ад гр. kystis = пузыр + -скоп)

эндаскоп для агляду поласці мачавога пузыра.

цысто́пус

(н.-лац. cystopus)

ніжэйшы грыб сям. цыстопавых, які паразітуе найбольш на раслінах сям. складанакветных і крыжакветных.

цы́стра

(фр. cistre)

старадаўні шчыпковы музычны інструмент з корпусам грушападобнай формы і серпавіднай галоўкай, падобны да сучаснай мандаліны; у 19 ст. выцеснены гітарай.

цысты́н

(ад гр. kystis = пузыр)

амінакіслата, якая ўваходзіць у склад бялкоў жывёльнага і расліннага паходжання; паходзіць з цыстэіну.

цысты́т

(ад гр. kystis = пузыр)

запаленне слізістай абалонкі мачавога пузыра.

цыстыцэ́рк

(ад гр. kystis = пузыр + kerkos = хвост)

лічынка саліцёраў што мае форму круглага пузыра і паразітуе ў арганізме жывёл і чалавека.

цыстыцэрко́з

(ад цыстыцэрк)

глісная хвароба жывёл і чалавека, выкліканая цыстыцэркамі, якая характарызуецца корчамі, парушэннем псіхікі, стратай зроку і інш.

цыстыцэрко́ід

(ад цыстыцэрк + -оід)

форма фін стужкавых чарвей, што мае выгляд пузыра з адзіным сколексам і хвастападобным адросткам.

цыстэі́н

(ад гр. kystis = пузыр)

серазмяшчальная амінакіслата, якая ўваходзіць у склад большасці бялкоў і выконвае важную ролю ў рэгуляцыі абмену рэчываў у арганізме.

цыстэ́рна

(лац. cisterna)

рэзервуар для захоўвання і перавозкі вадкасцей.