Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

міто́з

(гр. mitos = нітка)

найбольш пашыраны спосаб дзялення клеткі ў жывых арганізмах, пры якім адбываецца строга аднолькавае размеркаванне храмасом паміж даччынымі клеткамі, што забяспечвае ўтварэнне генетычна раўнацэнных клетак.

мі́тра

(гр. mitra)

багата аздоблены галаўны ўбор, які надзяваецца ў час набажэнства прадстаўнікамі вышэйшага духавенства ў праваслаўнай і каталіцкай царкве.

мітраі́зм

(ад перс. Mitra = імя бога дзённага святла, чысціні і праўды ў старажытнаіранскай і ведычнай міфалогіі)

рэлігійны культ бога Мітры ў старажытных Іране, Індыі і некаторых іншых краінах, а з 1 ст. н.э. — у Рымскай імперыі.

мітралье́за

(фр. mitrailleuse)

старадаўняя мнагаствольная гармата, якая страляла карцеччу.

мітра́льны

(лац. mitralis)

які адносіцца да перадсэрдзева-жалудачкавага клапана сэрца.

мітрапалі́т

(гр. metropolites)

вышэйшае званне праваслаўных і каталіцкіх епіскапаў.

мітрапо́лія

(гр. metropolis)

царкоўная акруга, якой кіруе мітрапаліт.

мітрафо́рны

(ад мітра + гр. phoros = які нясе)

які мае права насіць мітру (напр. м. протаіерэй).

мітру́ля

(н.-лац. mitrula)

сумчаты грыб сям. гелоцыевых, які трапляецца на апалым у ваду лісці дрэў, на ігліцы, мокрай глебе.

мі́тынг

(англ. meeting)

мнагалюдны сход для абмеркавання палітычных або іншых важных надзённых пытанняў.