Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мільту́рум

(н.-лац. milturum)

разнавіднасць мяккай пшаніцы з чырвоным коласам і чырвоным зернем.

мільяне́р

(фр. millionnaire)

уладальнік багаццяў, якія ацэньваюцца ў мільёны грашовых адзінак.

мілья́рд

(фр. milliard)

1) лік і колькасць, роўныя тысячы мільёнаў; абазначаюцца лічбай 1 з дзевяццю нулямі;

2) мн. вельмі вялікая колькасць, мноства каго-н., чаго-н. (напр. мільярды сняжынак).

мільярдэ́р

(фр. milliardaire)

уладальнік багаццяў, якія ацэньваюцца ў мільярды грашовых адзінак.

мілэ́дзі

(англ. milady, ад my lady = мая лэдзі)

ветліва-пачцівы зварот да знатнай замужняй жанчыны ў Англіі.

мі́ля

[польск. mila < ст.-в.-ням. mīla, ад лац. mille (passuum) = тысяча крокаў]

неметрычная адзінка даўжыні, неаднолькавая ў розных краінах, напр. італьянская, або марская, м. роўная 1852 м, нямецкая, або геаграфічная — 7420 м, руская — 7467 м.

мім

(фр. mime, ад гр. mimos = перайманне, пераймальнік)

1) невялікая камічная імправізаваная сцэнка, якая выконвалася вандроўнымі акцёрамі ў Стараж. Грэцыі і Рыме;

2) акцёр, які ўдзельнічаў у такой сцэнцы;

3) выканаўца пантамімы.

мімадра́ма

(ад гр. mimos = наследаванне + драма)

тое, што і пантаміма.

мі́мезіс

(гр. mimesis)

1) перайманне як тэрмін старажытнагрэчаскай філасофіі ў адносінах да творчасці;

2) эстэтычная катэгорыя, якая вызначае адносіны паміж творам мастацтва і знешнім светам; перайманне рэчаіснасці ў мастацтве.

мімео́граф

(ад гр. mimeomai = пераймаю + -граф)

устарэлая назва рататара 1.