Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мілія́рны

(лац. miliarius = прасяны)

мед. просападобны, які праяўляецца ў выглядзе дробных шматлікіх хваробных ачагоў (напр. м. туберкулёз, м. рак).

мілія́рый

(лац. miliarium)

1) мера даўжыні ў Стараж. Рыме, роўная 1,4835 км;

2) прыдарожны каменны слуп, пастаўлены на адлегласці ў 1 міліярый ад суседніх слупоў на старажытнарымскіх шляхах.

міліяры́сій

(п.-лац. miliarisium, ад лац. miliarensis = тысячны)

познарымская і ранневізантыйская сярэбраная манета, якая складала 1/1000 залатога візантыйскага фунта.

міло́рд

(англ. milord, ад my lord = мой лорд)

назва англійскага арыстакрата (лорда), а таксама ветліва-пачцівы зварот да яго.

міль

(лац. mille = тысяча)

разменная манета Кіпра, роўная 1/1000 кіпрскага фунта.

мі́льдзью

(англ. mildew)

паражэнне раслін грыбамі сям. перанаспоравых.

мілье́м

(фр. millieème = тысячная доля)

дробная разменная манета Егіпта і Судана, роўная адпаведна 1/1000 егіпецкага і суданскага фунта.

мільерані́зм

[ад фр A. Millerand = прозвішча фр. сацыяліста (1859—1943)]

форма супрацоўніцтва лідэраў сацыялістычных партый з буржуазіяй.

мільён

(фр. million, ад іт. milione)

1) лік і колькасць, роўныя тысячы тысяч; абазначаюцца лічбай 1 з шасцю нулямі;

2) мн. вялікая колькасць каго-н., чаго-н. (напр. мільёны зорак).

мільрэ́йс

(парт. milréis, ад mil = тысяча + reis = рэйс)

ранейшая грашовая адзінка Партугаліі (да 1911 г.) і Бразіліі (да 1942 г.), роўная 1000 рэйсаў2.