Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

мано́метр

(ад гр. manos = рэдкі + -метр)

прылада для вымярэння ціску вадкасцей і газаў.

мано́эдр

(ад мана- + -эдр)

простая крышталеграфічная форма мінералаў, якая мае адну грань.

манпансье́

(фр. montpensier)

сорт фруктовых ледзянцоў.

манса́рда

[фр. mansarde, ад F. Mansart = прозвішча фр. архітэктара (1598—1666)]

жылое памяшканне на гарышчы, пад крутым са зломам дахам; паддашак.

мансеньёр

(фр. Monseigneur = мой пан)

тытул, які ў сярэдневяковай Францыі ўжывалі пры звароце да герцагаў і іншых прадстаўнікоў вышэйшай знаці, а пазней як зварот да прадстаўнікоў вышэйшага каталіцкага духавенства.

манстэ́ра

(н.-лац. monstera)

вечназялёная травяністая расліна сям. ароннікавых з буйным цёмна-зялёным лісцем і дробнымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Цэнтр. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

ма́нта

(н.-лац. manta, ад ісп. manta = плашч)

рыба сям. мантавых з галаўнымі плаўнікамі, якія нагадваюць рогі; жыве ў верхніх слаях трапічных акіянскіх вод.

манта́ж

(фр. montage)

1) зборка і ўстаноўка машын, абсталявання, канструкцый, збудаванняў у адпаведнасці з планамі і чарцяжамі (напр. м. электрастанцыі);

2) падбор і аб’яднанне розных частак чаго-н. у адно цэлае (напр. м. кінафільма).

мантажо́р

(ад мантаж)

спецыяліст па мантажу (у кінематаграфіі, фатаграфіі).

мантажы́ст

(ад мантаж)

спецыяліст, які манціруе друкарскі набор, стэрэатыпы, клішэ.