Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэхне́цый

(н.-лац. technetium, ад гр. technetos = штучны)

штучны радыеактыўны хімічны элемент, які выкарыстоўваецца як інгібітар супраць карозіі, у ядзернай энергетыцы і інш.

тэхніза́цыя

(ад гр. techne = майстэрства)

забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі, укараненне іх.

тэ́хнік

(гр. technikos = дасведчаны, майстэрскі)

1) спецыяліст у якой-н. галіне тэхнікі з сярэдняй тэхнічнай адукацыяй;

2) чалавек, які валодае высокай тэхнікай, высокім майстэрствам у якой-н. справе.

тэ́хніка

(гр. technikos = дасведчаны, майстэрскі)

1) сукупнасць сродкаў, якія ствараюцца для ажыццяўлення працэсаў вытворчасці і абслугоўвання невытворчых патрэб грамадства (напр. будаўнічая т., ваенная т.);

2) сукупнасць прыёмаў у якой-н. галіне дзейнасці, а таксама валоданне гэтымі прыёмамі (напр. жывапісная т., спартыўная т.).

тэ́хнікум

(н.-лац. technicum, ад гр. technikos = майстэрскі)

сярэдняя прафесіянальная навучальная ўстанова, якая рыхтуе спецыялістаў сярэдняй кваліфікацыі для розных галін народнай гаспадаркі і культуры.

тэхніцы́зм

(ад тэхніка)

1) празмернае захапленне тэхнічным бокам якой-н. справы на шкоду яе сутнасці;

2) празмернасць у адлюстраванні тэхнікі, вытворчасці, машын у мастацкіх творах.

тэхні́чны

(гр. technikos = майстэрскі)

1) звязаны з тэхнікай, яе пашырэннем, вывучэннем і навуковай распрацоўкай (напр. т. прагрэс, т-ыя навукі);

2) звязаны з абслугоўваннем і выкарыстаннем тэхнікі (напр. т-ыя навыкі);

3) які падлягае прамысловай апрацоўцы, выкарыстанню (напр. т-ыя культуры, т-ая вада);

4) які выконвае дапаможныя работы (напр. т. сакратар);

5) які вылучаецца высокім майстэрствам (напр. т. баксёр).

тэхно́лаг

(ад тэхналогія)

спецыяліст па тэхналогіі вытворчасці.