Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мікро́н

(гр. mikron = малое)

мера даўжыні, роўная мільённай частцы метра.

мікрургі́я

[ад мікра(а) + (хір)ургія]

правядзенне пад мікраскопам аперацый на прасцейшых, клетках шматклетачных арганізмаў і інш.

міксабактэ́рыі

(ад гр. myksa = слізь + бактэрыі)

палачкападобныя бактэрыі, рух якіх адбываецца ў выніку выдзялення слізі; жывуць у глебе, гноі, раслінных рэштках і прымаюць удзел у іх разлажэнні.

міксаві́русы

(ад гр. myksa = слізь + вірусы)

тое, што і артаміксавірусы.

міксаміцэ́ты

(ад гр. myksa = слізь + -міцэты)

бесхларафільныя ніжэйшыя раслінныя арганізмы, якія развіваюцца пераважна на гнілой драўніне; слізевікі.

міксаспарыдыёзы

(ад міксаспарыдыі)

інвазійныя хваробы рыб, якія выклікаюцца міксаспарыдыямі.

міксаспары́дыі

(н.-лац. myxosporidia)

атрад прасцейшых класа кнідаспарыдый; тканкавыя або поласцевыя паразіты рыб.

міксатро́фы

(ад гр. miksis = змяшчэнне + -трофы)

арганізмы са змешаным спосабам харчавання; сустракаюцца сярод прасцейшых класа жгуцікавых.

міксбо́рдэр

(англ. mixborder, ад mix = змешваць + border = край)

шматрадковая пасадка кветкава-дэкаратыўных раслін, падбор якіх забяспечвае бесперапыннае цвіценне ад ранняй вясны да позняй восені.

мікседэ́ма

(ад гр. myksa = слізь + oidema = пухліна, ацёк)

захворванне чалавека, якое абумоўлена рэзкай недастатковасцю функцыі шчытападобнай залозы (гіпатырэозам).