цыро́з
(гр. kirros = рыжы)
мед. зморшчванне і перабудова структуры органа ў выніку разрастання ў ім злучальнай тканкі (напр. ц. печані), што парушае дзейнасць органа.
цыру́льнік
(польск. cyrulik < с.-лац. cirurgicus, ад гр. cheirurgos)
майстар, які займаецца галеннем, стрыжкай валасоў.
цырцэ́я
(лац. Circe, ад гр. Kirke = імя німфы-чараўніцы ў старажытнагрэчаскай міфалогіі)
перан. жанчына-чараўніца.
цы́рык
(манг. cyryk)
салдат мангольскай арміі.
цырыманія́л
(лац. caeremoniale = кніга абрадавых правіл)
афіцыйна прыняты парадак урачыстых прыёмаў, шэсцяў і інш. (напр. ц адкрыцця алімпіяды).
цырыманія́льны
(лац. caeremonialis)
які адбываецца згодна з цырыманіялам, урачысты (напр. ц-ае шэсце).
цырымоніма́йстар
(yzv. Zeremoniemeister)
1) вышэйшы прыдворны чын, які назірае за выкананнем дварцовага цырыманіялу;
2) распарадчык цырымоніі, цырыманіялу.
цырымо́нія
(лац. caeremonia)
1) прыняты парадак правядзення якога-н. абраду, урачыстасці (напр. шлюбная ц.);
2) перан. умоўнасці ў паводзінах, манернасць.
цырыфі́лум
(н.-лац. cirriphyllum)
лістасцябловы мох сям. брахітэцыевых, які расце ў лясах на глебе і камлях дрэў.
цысо́іда
(гр. kissoeides = плошчападобны)
алгебраічная крывая трэцяга парадку: х3 = у2 (а — х).