Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

мане́ра​2

(гр. moneres = адзінокі)

біял. гіпатэтычны бяз’ядзерны кавалачак пратаплазмы, з якога ў працэсе гістарычнага развіцця арганізмаў утварыліся клеткі.

мане́рка

(польск. manierka, ад ням. Manöverflasche)

паходная металічная пляшка, а таксама накрыўка да яе, якая ўжываецца замест шклянкі.

мане́рны

(ад манера​1)

ненатуральны, пазбаўлены прастаты.

мане́та

(польск. moneta, ад лац. moneta)

металічны грашовы знак.

мане́ўр

(польск. manewr, ад фр. manoeuvre)

1) перамяшчэнне войск або флоту з мэтай нанесці ўдар праціўніку (напр. абходны м.);

2) мн. тактычныя вучэнні вялікіх груп войск у абстаноўцы, блізкай да баявой (напр. марскія манеўры);

3) перан. спрытнае дзеянне, падманны прыём з мэтай перахітрыць каго-н.;

4) перамяшчэнне паравоза і вагонаў на станцыйных пуцях пры састаўленні поезда.

манеўрава́ць

(фр. manoeuvrer)

1) рабіць перамяшчэнні ў баявой абстаноўцы, на чыгуначнай станцыі і інш.;

2) лавіруючы, абыходзіць перашкоду (напр. м. аўтамашынай);

3) перан. дзейнічаць так, каб ашукаць, перахітрыць каго-н.;

4) перасоўваць, пераразмяркоўваць што-н. для лепшага выкарыстання.

манжэ́та

(рус. манжета, ад фр. manchette)

1) прышыты або прышпілены абшлаг рукава ў сарочцы, блузцы;

2) тэх. кольца, якое перашкаджае перацяканню вадкасці, газу ў поршневых помпах, а таксама служыць для змацавання канцоў труб.

маніезіёзы

(ад маніезія)

інвазійныя хваробы жвачных жывёл, якія выклікаюцца маніезіяй.

маніе́зія

(н.-лац. moniezia)

гельмінт класа цэстодаў паразіт авечак, буйной рагатай жывёлы, коз, ласёў, зуброў.

маніёк

(ісп. manioca, ад індз. mandioca)

1) вечназялёная кустовая расліна сям. малачаевых з моцным сцяблом і дробнымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў тропіках;

2) мука з карэння гэтай расліны.