Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэтра́эдр

(гр. tetraedron, ад tetras = чатыры + hedra = грань)

правільны чатырохграннік, кожная грань якога мае форму трохвугольніка.

тэтраэ́дран

(н.-лац. tetraedron)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. аацысціевых, якая трапляецца ў планктоне, радзей у бентасе азёр, сажалак, рэк, вадасховішчаў, саланаватых вадаёмаў.

тэтраэдрые́ла

(н.-лац. tetraedriella)

аднаклетачная жоўта-зялёная водарасць сям. плеўрахлоравых, якая трапляецца ў планктоне азёр, тарфяных балот, сажалак, лужын.

тэтраэдры́т

(ад гр. tetraedron, ад tetras = чатыры + hedra = грань)

мінерал класа сульфасолей шэрага або чорнага колеру; уваходзіць у склад медных руд.

тэтро́д

[ад тэтра- + (электр)од]

электравакуумная лямпа з чатырма электродамі (катодам, анодам, кіруючай і экрануючай сеткамі); выкарыстоўваецца ў радыёэлектроніцы.

тэтро́зы

(ад гр. tetros = чатыры)

простыя цукры, у малекулах якіх ёсць чатыры атамы вугляроду.

тэтры́л

(ад тэтра- + гр. yle = рэчыва)

выбуховае рэчыва ў выглядзе бела-жаўтаватых крышталёў, нерастваральных у вадзе, якія выкарыстоўваюцца для вырабу дэтанатараў.

тэт-а-тэ́т

(фр. tête-à-tête)

сам-насам, удваіх без сведак.

тэт-дэ-по́н

(фр. tête de pont, ад tête = галава + pont = мост)

умацаванне на беразе воднай перашкоды для прыкрыцця пераправы войск цераз мост.

тэургі́я

(гр. theurgia = цуд)

від магіі; дзеянні, пры дапамозе якіх веруючыя намагаюцца паўплываць на волю багоў і духаў, каб змяніць ход падзей.