тэтра́рх
(лац. tetiarcha, ад гр. tetrarches)
правіцель тэтрархіі ў Стараж. Грэцыі і Рымскай імперыі.
тэтра́рхія
(лац. tetrarchia, ад гр. tetrarchia)
1) падзел улады паміж чатырма правіцелямі ў Стараж. Грэцыі і Рымскай імперыі;
2) акруга, якая падначальвалася ўладзе тэтрарха.
тэтраспо́ра
(н.-лац. tetraspora)
каланіяльная зялёная водарасць сям. тэтраспоравых, якая трапляецца ў стаячых вадаёмах (лужах, сажалках, невялікіх азёрах, канавах).
тэтра́струм
(н.-лац. tetrastrum)
каланіяльная зялёная водарасць сям. сцэнедэсмавых, якая трапляецца ў сажалках, рэках і азёрах.
тэтратамако́кус
(н.-лац. tetratomococcus)
каланіяльная зялёная водарасць сям. дыктыясферыевых, якая пашырана ў планктоне азёр, рэк.
тэтра́фіс
(н.-лац. tetraphis)
лістасцябловы мох сям. георгіевых, які расце ў цяністых і вільготных лясах на гнілых пнях, ламаччы.
тэтрахларэ́ла
(н.-лац. tetrochlorella)
каланіяльная зялёная водарасць сям. сцэнедэсмавых, якая пашырана ў планктоне азёр, рэк.
тэтрахо́рд
(гр. tetrachordon, ад tetras = чатыры + chorde = струна)
музычны чатырохступенны гукарад у аб’ёме кварты 3.
тэтрацыклі́н
(ад тэтра- + гр. kyklos = абвод, кола)
лекавы сродак з групы антыбіётыкаў, які ўжываецца пры запаленні лёгкіх, дызентэрыі, коклюшы, бруцэлёзе і іншых хваробах.
тэтрацы́клус
(н.-лац. tetracyclus)
каланіяльная дыятомавая водарасць сям. табелярыевых, якая пашырана пераважна ў прэсных вадаёмах паўночных абласцей і гор.