Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэтраме́рас

(н.-лац. tetrameres)

гельмінт класа нематодаў, паразітуе ў слізістай абалонцы страўніка свойскіх птушак.

тэтрамеро́зы

(ад тэтрамерас)

глісныя хваробы птушак, якія выклікаюцца тэтрамерасам.

тэтра́метр

(гр. tetrametron, ад tetras = чатыры + metron = мера)

верш з чатырох харэічных дыподый з цэзурай пасля другой і ўсячэннем апошняй у антычным вершаскладанні.

тэтранеўру́ла

(ад тэтра- + гр. neuron = жыла, нерв)

гіпатэтычная жывёла, якая з’яўляецца прататыпам вышэйшых жывёл, што валодаюць білагэральнай сіметрыяй.

тэтранітрамета́н

(ад тэтра- + гр. nitron = салетра + метан)

бясколерная рухомая вадкасць з рэзкім пахам, атрутная, выбуханебяспечная; выкарыстоўваецца як акісляльнік у вадкіх выбуховых сумесях і ракетным паліве.

тэтрапе́дыя

(н.-лац. tetrapedia)

каланіяльная або адзіночная водарасць сям. тэтрапедыевых, якая трапляецца ў азёрах.

тэтраплегі́я

(ад тэтра- + гр. plege = удар)

мед. параліч чатырох канечнасцей, звычайна пры пашкоджанні шыйнага аддзела спіннога мозгу.

тэтрапле́ктран

(н.-лац. tetraplektron)

аднаклетачная жоўта-зялёная водарасць сям. плеўрахлоравых, якая трапляецца ў планктоне азёр, рэк, сажалак, лужын, канаў.

тэтрапо́ды

(гр. tetrapodes)

зборная група наземных пазваночных, пачынаючы з амфібій і заканчваючы млекакормячымі; чацвераногія.

тэтра́ркус

(н.-лац. tetrarcus)

каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. кокабактрэйных, якая трапляецца ў планктоне азёр.