Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мікратапо́німы

(ад мікра- + тапонімы)

назвы дробных геаграфічных аб’ектаў вакол аднаго населенага пункта ці на абмежаванай тэрыторыі.

мікрато́м

(ад мікра- + гр. tome = рэзанне)

інструмент для атрымання тонкіх зрэзаў тканак жывёл і раслін для вывучэння іх будовы пад мікраскопам.

мікратра́ўма

(ад мікра- + траўма)

мед. нязначнае пашкоджанне скуры або слізістай абалонкі (укол, парэз, сіняк, драпіна).

мікратро́н

(ад мікра- + -трон)

прыбор для паскарэння зараджаных мікрачасцінак.

мікраты́пія

(ад мікра- + -тыпія)

адбітак з фатаграфіі, знятай праз мікраскоп.

мікраты́рый

(н.-лац. microthyrium)

сумчаты грыб сям. мікратырыевых, які трапляецца на жывым і адмерлым лісці, галінках і сцёблах раслін.

мікратэлеві́зар

(ад мікра- + тэлевізар)

тэлевізар вельмі малых памераў, які працуе на паўправадніках.

мікратэлефо́н

(ад мікра- + тэлефон)

тэлефонная трубка з у мацаванымі ў ёй мікрафонам і тэлефонам.

мікратэ́лія

(н.-лац. microthelia)

накіпны лішайнік сям. гіялектавых, які пашыраны ў Еўропе; расце ў лясах на гладкай кары лісцевых дрэў, асабліва бярозы і таполі.

мікрафа́гі

(ад мікра- + -фаг)

тое, што і нейтрафілы.