Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мікраскапі́я

(ад мікра- + -скапія)

сукупнасць метадаў назірання мікрааб’ектаў з дапамогай мікраскопа.

мікраско́п

(ад мікра- + -скогі)

аптычны прыбор, які дазваляе бачыць прадметы і іх дэталі, нябачныя простым вокам.

мікрасо́мы

(ад мікра- + сома)

субмікраскапічныя бялковаліпоідныя цельцы клетак, якія змяшчаюць ферменты.

мікраспара́нгій

(ад мікра- + спарангій)

мнагаклетачны орган, у якім у вышэйшых раслін развіваюцца мікраспоры.

мікраспарафі́л

(ад мікра- + спарафіл)

відазменены ліст вышэйшых раслін, на якім развіваюцца мікраспарангіі.

мікраспарацы́т

(ад мікраспора + -цыты)

мацярынская клетка, з якой у выніку меёзу ўтвараецца тэтрада мікраспор.

мікраспарыдыёзы

(ад мікраспарыдыі)

інвазійныя хваробы жывёл, якія выклікаюцца мікраспарыдыямі.

мікраспары́дыі

(н.-лац. microspondia)

атрад прасцейшых класа кнідаспарыдый; унутрыклетачныя паразіты беспазваночных (чарвей, ракападобных, насякомых) і рыб.

мікраспары́я

(ад мікра- + спора)

заразная грыбковая хвароба скуры чалавека і жывёл, выкліканая патагеннымі грыбамі; стрыгучы лішай.

мікраспо́ра

(ад мікра- + спора)

дробная спора ў разнаспоравых вышэйшых раслін, якая развіваецца ў мікраспарангіі (параўн. мегаспора).