Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

ле́нта

(іт. lento)

1) муз. павольны тэмп, крыху хутчэйшы, чым ларга;

2) музычны твор або яго частка, напісаныя ў такім тэмпе.

ленч

(англ. linch)

назва другога снядання ў Англіі і некаторых іншых краінах.

лепацы́нкліс

(н.-лац. lepocinclis)

аднаклетачная водарасць сям. эўгленавых, якая трапляецца ў сажалках, рэках.

лепідадэ́ндраны

(ад гр. lepis, -idos = луска + -дэндран)

вымерлыя дрэвападобныя расліны (лепідафіты), якія існавалі ў палеазоі, дасягалі ў вышыню 30 м і мелі ў дыяметры 2 м; лускадрэвы.

лепідаза́ўры

(н.-лац. lepidosauria)

падклас паўзуноў (дыапсідаў), які ўключае атрады эазухій (выкапнёвыя формы), дзюбагаловых і лускаватых.

лепідакракі́т

(ад гр. lepis, -idos = луска + krokys, -ydos = нітка)

мінерал класа гідравокіслаў чырванаватага колеру, які ўваходзіць у склад жалезнай руды.

лепідалі́т

(ад гр. lepis, -idos = луска + -літ)

мінерал класа сілікатаў пераважна фіялетавага колеру, часам бясколерны.

лепідаптэрало́гія

(ад гр. lepis, -idos = луска + pteron = крыло + -логія)

раздзел энтамалогіі, які вывучае матылькоў.

лепідасі́рэн

(ад гр. lepis, -idos = луска + seiren = чараўніца, сірэна)

прэснаводная рыба, якая дыхае лёгкімі і жабрамі; водзіцца ў Паўд. Амерыцы.

лепідафі́ты

(ад гр. lepis, -idos = луска + -фіты)

гіганцкія вымерлыя дрэвападобныя расліны з узорыстай карой у выглядзе лустачак (лепідадэндраны, сігілярыі і інш.), якія існавалі ў палеазоі.