Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мікране́зія

(ад мікра- + гр. nesos = востраў)

група дробных астравоў у Акіяніі, пераважна на поўнач ад экватара.

мікранектрые́ла

(н.-лац. micronectriella)

сумчаты грыб сям. нектрыевых, які развіваецца пераважна на злакавых.

мікранівелі́р

(ад мікра- + нівелір)

вымяральны прыбор для вельмі дакладнага вызначэння перавышэнняў пунктаў або нахілу апорных плоскасцей розных установак.

мікрапалеантало́гія

(ад мікра- + палеанталогія)

раздзел палеанталогіі, які вывучае мікраскапічныя выкапнёвыя рэшткі арганізмаў.

мікрапары́т

(ад мікра- + пора)

сілікатны дробнапорысты цеплаізаляцыйны матэрыял.

мікрапі́ле

(ад мікра- + гр. pyle = вароты)

1) адтуліна ў абалонцы яец насякомых, павукападобных, некаторых малюскаў, рыб і іншых жывёл, праз якую сперматазоід трапляе ў клетку;

2) адтуліна ў семязавязі большасці кветкавых раслін, праз якую пры апыленні пранікае пылковая трубка са сперміямі.

мікрапрагра́ма

(ад мікра- + праграма)

паслядоўнасць мікракаманд для электронна-вылічальнай машыны.

мікрапрае́ктар

(ад мікра- + праектар)

аптычны апарат мініяцюрных размераў.

мікрапрае́кцыя

(ад мікра- + праекцыя)

спосаб адлюстравання прадметаў малой велічыні на плоскасці.

мікрапрацэ́с

(ад мікра- + працэс)

працэс, які мае невялікае пашырэнне і нядоўга трывае.