Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мікраклі́н

(ад мікра- + гр. klino = нахіляю)

пародаўтваральны мінерал групы палявых шпатаў белага, ружовага, буравата-жоўтага колеру; выкарыстоўваецца ў керамічнай прамысловасці.

мікрако́кі

(ад мікра- + кокі)

шарападобныя бактэрыі, пашыраныя ў вадзе, глебе, харчовых прадуктах, некаторыя выклікаюць гнойныя захворванні.

мікрако́леус

(н.-лац. microcoleus)

ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. шызотрыксавых, якая пашырана ў марскіх, саланаватых і прэсных вадаёмах, на вільготных скалах, у глебе, слізі іншых водарасцей.

мікрако́см, мікрако́смас

(ад мікра- + космас)

свет малых велічынь (атамаў, малекул) ў адрозненне ад свету велічынь планетнага і зорнага характару (параўн. макракосмас).

мікракты́ніум

(н.-лац. micractinium)

каланіяльная зялёная водарасць сям. мікрактыніевых, якая трапляецца ў планктоне розных вадаёмаў.

мікрала́йнер

(ад мікра- + лайнер)

невялікі пасажырскі самалёт.

мікралі́ты

(ад мікра- + -літ)

1) найдрабнейшыя крышталікі асноўнай масы эфузіўных горных парод;

2) дробныя каменныя прылады першабытнага чалавека; былі пашыраны ў эпоху мезаліту (параўн. макраліты).

мікраманіпуля́тар

(ад мікра- + маніпулятар)

прыбор, пры дапамозе якога пад кантролем мікраскопа праводзяць складаныя аперацыі над вельмі дробнымі аб’ектамі, пераважна над клеткамі арганізма.

мікрамано́метр

(ад мікра- + манометр)

прыбор для вымярэння малых розніц ціску.

мікрамарке́тынг

(ад мікра + маркетынг)

арганізацыя дзейнасці прадпрыемства, накіраваная на стварэнне арыентаванай на рынак вытворчасці і збыту тавараў, якія задавальняюць патрэбы пакупнікоў.