Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цыркары́тмы

(ад лац. circa = каля + рытмы)

група біялагічных рытмаў з перыядамі, блізкімі да геафізічных канстант — сонечных сутак, месячных сутак, месячнага месяца і астранамічнага года.

цырко́н

(ням. Zirkon, ад ар. zarkun = залацісты)

мінерал класа сілікатаў жоўтага, чырвонага, аранжавага і бурага колераў з алмазным бляскам; выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе і тэхніцы.

цырко́ній

(ад цыркон)

хімічны элемент, серабрыста-белы, цвёрды, тугаплаўкі метал, які прымяняецца ў тэхніцы.

цы́ркуль

(лац. circulus = круг)

інструмент з дзвюх рассоўных ножак для вычэрчвання акружнасцей, лінейных вымярэнняў і пераносу размераў на чарцёж.

цыркулява́ць

(польск. cyrkulować, ад лац. circulare = рабіць круг)

рабіць кругавы рух, кругаварот.

цыркуля́р

(ням. Zirkular, ад п.-лац. circularis = кругавы)

пісьмовае распараджэнне, якое рассылаецца падведамасным установам або падначаленым службовым асобам.

цыркуля́рны

(п.-лац. circularis)

кругавы, звязаны з рухам па крузе (напр. ц. душ, ц-ая піла).

цыркуля́цыя

(лац. circulatio)

1) кругаварот, цячэнне вадкасцей ці газаў па замкнутых сістэмах (напр. ц. крыві ў арганізме);

2) крывая, якая апісваецца суднам пры адхіленні руля на які-н. вугал.

цыркумваляцы́йны

(ад лац. circumvallo = акружаю валам)

які мае адносіны да замкнутай лініі ўмацаванняў вакол асаджанай крэпасці, якія будаваліся тымі, хто асаджаў, каб перашкодзіць праціўніку атрымаць падмацаванні звонку.

цыркумфле́кс

(лац. circumflexus)

лінгв. узыходна-зыходны танічны акцэнт у старажытнагрэчаскай мове.