Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэрмарэгуля́тар

(ад тэрма- + рэгулятар)

прыбор для аўтаматычнага падтрымання зададзенай тэмпературы ў розных устаноўках.

тэрмарэгуля́цыя

(ад тэрма- + рэгуляцыя)

сукупнасць фізіялагічных працэсаў, якія забяспечваюць падтрыманне адносна пастаяннай тэмпературы цела чалавека і цеплакроўных (гамаятэрмных) жывёл; цепларэгуляцыя.

тэрмарэзі́стар

(ад тэрма- + рэзістар)

паўправадніковы рэзістар, электрычнае супраціўленне якога істотна памяншаецца або ўзрастае з ростам тэмпературы.

тэрмарэцэ́птары

(ад тэрма- + рэцэптары)

рэцэптары ў скуры і слізістых абалонках чалавека і жывёл, якія дазваляюць адчуваць цяпло і холад.

тэрмарэцэ́пцыя

(ад тэрма- + рэцэпцыя)

успрыманне тэрмарэцэптарамі змен тэмпературы, якое суправаджаецца ўзнікненнем нервовых імпульсаў з наступнай перадачай сігналу ў цэнтральную нервовую сістэму.

тэ́рмас

(гр. thermos = цёплы)

пасудзіна асобай будовы для падтрымання пастаяннай тэмпературы таго, што ў ёй змешчана.

тэрмасіфо́н

(ад тэрма- + сіфон)

сістэма ахаладжэння рухавікоў, у якой цыркуляцыя вады ў абалонках цыліндраў і ў радыятары абумоўліваюцца рознай іх гушчынёй у нагрэтым і ахалоджаным станах.

тэрмаско́п

(ад тэрма- + -скоп)

прыбор для вызначэння рознасці тэмпературы без яе дакладнага вымярэння.

тэрмаста́т

(ад тэрма- + -стат)

апарат, у якім пры дапамозе аўтаматычных рэгулятараў падтрымліваецца пастаянная тэмпература.

тэрмасфе́ра

(ад тэрма- + сфера)

слой атмасферы вышэй за 80 км, у якім тэмпература ўзрастае з вышынёй да вельмі высокіх значэнняў.