Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мікрааўто́бус

(ад мікра- + аўтобус)

невялікі аўтобус, разлічаны на 10 пасажыраў.

мікраба́р

(ад мікра- + бар)

адзінка вымярэння ціску, мільённая частка бара.

мікрабаро́граф

(ад мікра- + барограф)

прыбор для рэгістрацыі малых і хуткіх ваганняў атмасфернага ціску.

мікрабіёлаг

(ад мікра- + біёлаг)

спецыяліст у галіне мікрабіялогіі.

мікрабіёта

(н.-лац. microbiota)

вечназялёная кустовая расліна сям. кіпарысавых, пашыраная ў гарах Сіхотэ-Аліня; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

мікрабіяло́гія

(ад мікра- + біялогія)

раздзел біялогіі, які вывучае мікраарганізмы.

мікрабіяцэно́з

(ад мікра- + біяцэноз)

сукупнасць мікраарганізмаў, якія насяляюць тэрыторыю з аднолькавымі ўмовамі існавання.

мікрава́га мікравага́

(ад мікра- + вага)

вага для ўзважвання вельмі малых цяжараў.

мікравалюме́тр

(ад мікра- + валюметр)

вымяральны прыбор для вызначэння неабходнай вагі друкарскіх фарбаў.

мікрагаметацы́ты

(ад мікрагаметы + -цыты)

няспелыя мужчынскія палавыя асобіны спаравікоў, якія развіваюцца ў мікрагаметы (параўн. макрагаметацыты).