Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

міка́да

(рус. мікадо, ад яп. mi kado = высокая брама)

гіст. тытул японскага імператара.

мікале́кс

(ад лац. mica = слюда + lectus = адборны)

пластмаса са слюды і цэментуючых рэчываў, выкарыстоўваецца як электраізаляцыйны матэрыял .

мікаліты́чны

(ад міка- + гр. lytikos = які растварае)

здольны раствараць міцэлій мікраскапічных грыбоў (напр. м-ыя бактэрыі).

мікало́гія

(ад міка- + -логія)

раздзел батанікі, які вывучае грыбы.

мікані́т

(ад лац. mica = слюда)

шараваты ізаляцыйны матэрыял, выраблены з лісткоў слюды, склееных лакам; выкарыстоўваецца ў электратэхніцы.

мікаплазмо́з

(ад мікаплазмы)

хранічная інфекцыйная хвароба птушак, якая выклікаецца мікаплазмамі.

мікапла́змы

(ад міка- + плазма)

вельмі дробныя мікраарганізмы, якія не маюць клетачнай сценкі; пашыраны ў вадаёмах, сцёкавых водах, тканках раслін і інш.

мікары́за

(ад міка- + гр. rhiza = корань)

сімбіёз грыбоў з каранямі вышэйшых раслін; грыбакорань.

міка́рыя

(н.-лац. micaria)

павук сям. клубіянідаў, які жыве ў імху, траве, лясным подсціле.

мікасферэ́ла

(н.-лац. mycosphaerella)

сумчаты грыб сям. мікасфарэлавых, які развіваецца на агрэсце, парэчках, суніцах, грушы, маліне; узбуджальнік белай плямістасці.