Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кро́сінг

(англ. crossing)

1) вентыляцыйны праход у шахце для раздзялення перасякальных струменяў паветра;

2) сп. забаронены прыём у забегу, заездзе, калі адразу пасля абгону рэзка перасякаецца шлях саперніку.

кро́сінгавер

(англ. crossingover)

узаемны абмен участкамі паміж гамалагічнымі храмасомамі ў выніку разрыву і злучэння ў новым парадку іх ніцей (храматыдаў).

кро́фтэры

(англ. crofters, ад croft = прысядзібны ўчастак)

дробныя фермеры ў Шатландыі.

крузе́йра

(парт. cruzeiro)

грашовая адзінка Бразіліі, роўная 100 сентава.

круі́з

(англ. cruise)

марское турыстычнае падарожжа.

круйс-пе́ленг

(гал. kruispeiling)

спосаб вызначэння месцазнаходжання судна ў моры па двух пеленгах на адзін і той жа прадмет, напр. маяк.

круйт-ка́мера

(гал. kruitkamer)

памяшканне на ваенным караблі старога флоту, дзе захоўваліся выбуховыя рэчывы.

крумцы́ркуль

(ням. Krummzirkel = крывы цыркуль)

тое, што і кронцыркуль 2.

круп

(англ. croup)

запаленне гартані і трахеі, якое суправаджаецца ўскладненнем дыхання (удушшам і кашлем).

круп’е́

(фр. croupier)

распарадчык гульні і банкаўшчык у ігральным доме.