Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

крон1

[ням. Kron(gelb), ад гр. chroma = фарба]

мінеральная жоўтая фарба, соль хромавай кіслаты.

крон2

[ням. Kron(glas)]

шкло для аптычных прыбораў.

кро́на1

(ням. Krone, ад лац. corona = вянец, карона)

наземная, (вышэй штамба) галіністая частка дрэва.

кро́на2

(ням. Krone)

1) грашовая адзінка Швецыі, Нарвегіі і Даніі, роўная 100 эрэ;

2) англійская сярэбраная манета, роўная 5 шылінгам 1 (да 1971 г.);

3) залатая манета Францыі (14—17 ст.), Англіі (16—17 ст.) і некаторых іншых краін.

кро́нверк

(ням. Kronwerk)

абаронная прыбудова ў старых крэпасцях.

кронпры́нц

(ням. Kronprinz)

тытул наследніка трона ў Германіі і Аўстра-Венгрыі ў часы манархічнага праўлення (да 1918 г).

кронцы́ркуль

(ням. Kronzirkel)

1) прылада для чарчэння ў выглядзе спружыннага цыркуля;

2) вымяральны інструмент у выглядзе цыркуля з дзвюма выгнутымі доўгімі ножкамі.

кро́перы

(англ. cropers, ад crop = збіраць ураджай)

арандатары-здольнікі ў ЗША, якія атрымліваюць ад землеўласніка не толькі зямлю, але і рабочую жывёлу, сельскагаспадарчы інвентар, насенне.

крос

(рус. кросс, ад англ. to cross = перасякаць, пераходзіць)

від спартыўнага спаборніцтва, спартыўны бег або гонкі па няроўнай мясцовасці (напр. лыжны к).

кросбры́дзінг

(англ. crossbreeding, ад cross = скрыжоўванне + breeding = развядзенне)

разнавіднасць аўтбрыдзінгу, метад развядзення сельскагаспадарчых жывёл, пры якім скрыжоўваюцца жывёлы розных парод (параўн. інбрыдзінг).