Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ко́фе

(гал. koffie, ад ар. kachva)

1) вечназялёная дрэвавая або кустовая расліна сям. марэнавых, пашыраная ў тропіках і субтропіках, насенне якой выкарыстоўваецца для прыгатавання асобага напітку; кафейнае дрэва;

2) тое, што і кава.

кофр

(фр. coffie)

скрыня з некалькімі аддзяленнямі.

ко́фта

(польск. kofta)

верхняе кароткае жаночае адзенне.

ко́хія

(н.-лац. kochia, ад ням. W. Koch = прозвішча ням. батаніка)

расліна сям. лебядовых з вузкім лісцем і дробнымі кветкамі ў коласападобных суквеццях, пашыраная ў камяністых стэпах, паўпустынях і на засоленых глебах; на Беларусі трапляецца на пясках, уздоўж дарог, платоў; прутняк.

ко́шар

(ст.-яўр. kaser = чысты)

дазволеная іудзейскай рэлігіяй страва ў веруючых яўрэяў.

кошт

(польск. koszt < чэш. košt, ад с.-в.-ням. kost, koste)

выражаная ў грашах вартасць чаго-н. (напр. к. працы, к. тавараў).

кра́аль

(афрыкаанс kraal, ад парт. curral = загон для скаціны)

пасяленне ў народаў Паўд.-Усх. Афрыкі, у якім будынкі размешчаны па крузе, а ўнутры загон для скаціны.

краб

(гал. krab)

рак атрада дзесяціногіх (дэкаподаў), пераважна марскі; многія віды з’яўляюцца аб’ектам промыслу.

кра́гі

(рус. краги, ад шв. krag = каўнер)

1) накладныя скураныя халявы з зашпількамі;

2) раструбы ў пальчатках.

кракавя́к

(польск. krakowiak)

польскі народны танец, а таксама музыка да яго.