Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

-мецэты

(гр. mykes, -etos = грыб)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «грыбы».

меш

(англ. mesh = клетка, ячэйка)

адзінка шчыльнасці перапляценняў драцяных сіт, якая абазначае колькасць адтулін сіта на адрэзку ў адзін дзюйм адну цалю; ужываецца ў ЗША, Вялікабрытаніі і некаторых іншых краінах.

мешчані́н

(польск. mieszczanin, ад ст.-чэш. myesćenyn)

1) асоба, якая ў Вялікім княстве Літоўскім, Польшчы і дарэвалюцыйнай Расіі належала да гарадскога саслоўя;

2) перан. чалавек з дробнаўласніцкімі інтарэсамі, вузкім кругаглядам; абывацель.

меяне́та

(н.-лац. meioneta)

павук сям. лініфіідаў, які жыве на глебе, пад камянямі, на галінках дрэў і кустоў.

мі

(лац. mi)

трэці гук музычнай гамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук.

мі́гма

(гр. migma = сумесь)

сілікатны расплаў, які ўтварыўся ў зямной кары з горных парод.

мігматы́т

(гр. migma, -atos = сумесь, мешаніна)

горная парода, якая ўтварылася ў выніку пранікнення магмы ў тыя пароды, якія існавалі раней.

мігра́нт

(лац. migrans, -ntis = які перасяляецца)

чалавек, або жывёліна, якія мігрыруюць.

мігра́цыя

(лац. migratio = перамяшчэнне)

1) перасяленне людзей на новае месца жыхарства ўнутры краіны або за яе межы;

2) перамяшчэнне жывёл у сувязі са змяненнем умоў існавання, часамі года, цыкламі развіцця і інш. (напр. м. птушак).

мігры́раваць

(лац. migrare)

перасяляцца, перамяшчацца.