Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэнзо́метр

(ад лац. tensus = напружаны + -метр)

прыбор для вымярэння дэфармацый, якія выклікаюцца механічным напружаннем у цвёрдых целах (напр. у дэталях машын, канструкцыях, збудаваннях і інш.).

тэніідо́зы

(ад тэнііды)

глісныя хваробы жывёл і чалавека, якія выклікаюцца тэніідамі.

тэніі́ды

(н.-лац. taeniidae)

сямейства гельмінтаў класа цэстодаў, паразітуюць у кішэчніку драпежных млекакормячых, драпежных птушак, чалавека (напр. бычыны цэпень, свіны цэпень і інш).

тэ́ніс

(англ. tennis)

спартыўная гульня ў мячык, які перакідваецца ўдарамі ракеткі на спецыяльнай пляцоўцы (корт1), раздзеленай сеткай;

настольны т. — тое, што і пінг-понг.

тэнісі́ст

(ад тэніс)

ігрок у тэніс.

тэні́т

(ад гр. tainia = стужка)

мінерал, які змяшчаецца ў жалезных метэарытах і з’яўляецца растворам нікелю ў жалезе.

тэнт

(англ. tent)

парусінавая стрэшка, пад якой хаваюцца ад сонца ці ад дажджу.

тэнтакулі́ты

(н.-лац. tenticulita)

клас вымерлых малюскаў былі пашыраны ў сілурыдэвоне, жылі ў моры.

тэнтрадыні́ды

(н.-лац. tenthredmidae)

сямейства насякомых атрада перапончатакрылых; жывуць у лясах, садах, на палях, лугах.

тэ́ны

(англ. thegn, thane)

служылая знаць, дружыннікі караля ў Англіі ранняга сярэдневякоўя.