Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

керамі́т

(ад гр. keramis = чаратца)

выпаленая цэгла-брусчатка.

керамі́чны

(гр. keramikos)

які мае адносіны да керамікі; зроблены з керамікі.

кераргіры́т

(ад гр. keras = рог + argyros = серабро)

мінерал класа самародных металаў бурага, жаўтаватага, зеленаватага колеру; руда серабра.

кератако́кус

(н.-лац. keratococcus)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. анкістрадэсмавых, якая трапляецца ў сырых месцах, каля асновы дрэў, у вадаёмах.

кератапла́стыка

(ад гр. keras, -atos = рог + пластыка)

перасадка рагавіцы вока пры бельмах з мэтай вяртання зроку.

кератафі́р

[ад гр. keras, -atos = рог + (пар)фір]

магматычная горная парода, якая складаецца з дробназярністай масы і ўкрапаных крышталёў, пераважна альбіту.

керато́з

(ад гр. keras, -atos = рог)

патаўшчэнне рагавога слоя скуры, характэрнае для шэрагу незапаленчых захворванняў яе.

кератынатро́фы

(ад гр. keras, -atos = рог + -трофы)

група грыбоў, якія пасяляюцца на поўсці, рагах і капытах жывёл, пер’і птушак, рагавых тканках чалавека (напр. трыхафітон, ктэнаміцэс, мікраспорыум, эпідэрмафітон); узбуджальнікі мікозаў.

кераты́т

(ад гр. keras, -atos = рог)

запаленне рагавой абалонкі вока.

кераці́н

(ад гр. keras, -atos = рог)

бялковае рэчыва, састаўная частка рагавога слоя валасоў, ногцяў, капытоў, рагоў і інш.