Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кенды́р

(тур. kendir = каноплі)

травяністая расліна сям. барвенкавых, пашыраная пераважна ў субтропіках, валакно якой выкарыстоўваецца ў тэкстыльнай прамысловасці.

кеніяпітэ́к

(н.-лац. kenyapithecus)

вымерлая чалавекападобная малпа, блізкая да рамапітэка, якая жыла ў верхнім міяцэне.

кента́ўр

(гр. kentauros)

міфічная істота з конскім тулавам і чалавечымі галавой і торсам у старажытнагрэчаскай міфалогіі.

кентра́нтус

(н.-лац. kentranthus)

травяністая расліна сям. валяр’янавых з дробнымі ярка-чырвонымі або белымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Цэнтр. Еўропе і Міжземнамор’і; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

ке́нэль

[англ. cennel (coal)]

разнавіднасць сапрапеліту, якая змяшчае вялікую колькасць мікраспор.

ке́пі

(фр. képi)

1) фуражка з невялікім цвёрдым донцам і прамым казырком (у арміях некаторых краін і ў рускіх гімназістаў 19 ст.);

2) мужчынскі летні мяккі галаўны ўбор з казырком без аколыша.

керага́з

[рус. керогаз, ад керо(синовый) газ]

бясшумны прымус, у якім згарае газа.

керамзі́т

(ад гр. keramos = гліна)

порысты будаўнічы матэрыял у выглядзе гравію, шчэбню або пяску, які вырабляецца паскораным абпальваннем легкаплаўкіх глін.

керамзітабето́н

(ад керамзіт + бетон)

лёгкі бетон, атрыманы з керамзіту і цэменту.

кера́міка

[гр. keramike (techne) = ганчарнае майстэрства]

1) агульная назва розных вырабаў з абпаленай гліны (маёліка, тэракота, фарфор, фаянс і інш.);

2) маса, з якой атрымліваюць такія вырабы;

3) ганчарная вытворчасць.