Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэлецэ́нтр

(ад тэле- + цэнтр)

тэлевізійная станцыя, прызначаная для стварэння праграм тэлебачання.

тэлеэкра́н

(ад тэле- + экран)

частка тэлевізара, на якой з’яўляецца прынятае адлюстраванне.

тэлеэлектракардыёграф

(ад тэле- + электракардыёграф)

прыбор для ранняй дыягностыкі каранарнай недастатковасці сэрца.

тэліптэ́рыс

(н.-лац. thelypteris)

папараць сям. тэліптэрысавых з вузкаланцэтным двойчыперыстым лісцем, пашыраная ў лясных і горных раёнах зямнога шара, у т.л. на Беларусі; лекавая расліна.

тэлітакі́я

(ад гр. thelys = жаночы + tokos = патомства)

з’ява, якая назіраецца ў некаторых насякомых пры партэнагенезе, калі ў патомстве з’яўляюцца толькі самкі.

тэліфо́ны

(н.-лац. thelyphones)

атрад арахнідаў, членістаногія жывёлы даўжынёй да 75 мм з падоўжанымі галавагрудзьмі і членістым брушкам, пашыраныя ў тропіках і субтропіках; начныя драпежнікі, якія паядаюць насякомых.

тэліяспараміцэ́ты

(н.-лац. teliosporomycetidae)

падклас базідыяміцэтаў, для якога характэрна ўтварэнне ў цыкле развіцця тэліяспораў, што пасля стадыі спакою прарастаюць у базідыі; пашыраны па ўсім зямным шары; паразіты раслін.

тэло́м

(ад гр. telos = канец)

канцавы цыліндрычны ўчастак цела прымітыўных наземных вышэйшых раслін.

тэломерыза́цыя

[ад гр. telos = канец + полі)мерызацыя]

утварэнне палімернага злучэння, калі да некалькіх малекул ненасычанага злучэння далучаецца адна малекула насычанага злучэння.

тэлу́р

(н.-лац. tellurium, ад лац. tellus, -luris = Зямля)

хімічны элемент, крохкі серабрыста-шэры метал; выкарыстоўваецца як дабаўка да сплаваў, для вулканізацыі каўчукоў і інш.