Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ка́ры

(цюрк. kara)

1) карычневы (пра колер вачэй);

2) уст. буры, вараны (пра масць каня).

карыба́нты

(гр. korybantes)

1) фрыгійскія жрацы багіні Кібелы, якія суправаджалі рэлігійную службу спевамі і танцамі;

2) камедыйныя акцёры.

кары́бу

(індз. karibu)

паўночнаамерыканскі дзікі алень.

карыгі́раваць

(лац. corrigere)

уносіць папраўкі, выпраўляць.

кары́да1

(ісп. corrida)

масавае відовішча, пашыранае ў Іспаніі і некаторых іншых краінах — бой тарэадора з быком.

кары́да2

(ісп. corrido)

народная балада на надзённыя тэмы ў краінах Лац. Амерыкі.

карыёз, ка́рыес

(лац. caries = гніенне)

запаленчы працэс у цвёрдай тканцы касцей, які суправаджаецца гніеннем (напр. к. зубоў); кастаеда.

карыёзны, ка́рыесны

(лац. cariosus = гнілы)

пашкоджаны карыёзам.

карыёл

(н.-лац. coriolus)

губавы базідыяльны грыб сям. порыевых, які пасяляецца на мёртвай драўніне, на ламаччы, лесаматэрыялах, выклікае белую гніль драўніны.

карыёлел

(н.-лац. coriolellus)

губавы базідыяльны грыб сям. порыевых, які расце на пнях, адмерлых ствалах, апрацаванай драўніне ў пабудовах, на агароджах, мастах.