Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

карты́цыум

(н.-лац. carticium)

губавы базідыяльны грыб сям. картыцыевых, які пасяляецца на драўніне, на пабудовах з сырога лесаматэрыялу.

картэ́ж

(фр. cortège)

урачыстае шэсце, выезд (напр. вясельны к.).

картэзія́нства

(ад картэзіянцы)

філасофскае вучэнне Р. Дэкарта, прадстаўніка дуалізму, якое характарызавалася механістычным дэтэрмінізмам, рацыяналізмам і скептыцызмам.

картэзія́нцы

[ад лац. Cartesius = лацінізаваная форма прозвішча фр. філосафа R. Descartes (1596—1650)]

паслядоўнікі картэзіянства.

картэ́ль

(фр. cartel, ад іт. cartello)

1) аб’яднанне прадпрыемстваў якой-н. галіны прамысловасці з мэтай забяспечыць панаванне на рынках збыту;

2) уст. пісьмовы выклік на дуэль.

ка́ртэр

(англ. carter)

металічная каробка, якая засцерагае рухавік унутранага згарання ад пашкоджання і забруджвання.

картэ́рыя

(н.-лац. carteria)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. хламідаманадавых, якая трапляецца ў неглыбокіх прэсных вадаёмах, азёрах.

картэ́сы

(ісп. cortes)

парламент у Іспаніі, а таксама ў Партугаліі да 1911 г.

карт-бла́нш

(фр. carte blanche = белы аркуш)

1) чысты бланк, падпісаны асобай, якая дае іншай асобе права запоўніць яго;

2) перан. неабмежаванае паўнамоцтва.

карумпі́раваны

(ад карумпіраваць)

прасякнуты карупцыяй.