Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэлетайпсе́тэр

(ад тэлетайп + англ. setter = прыстасаванне для рэгуліроўкі)

прыстасаванне да наборнага радковаадліўнога радкаадліўнага аўтамата, якое забяспечвае перадачу набору ў выглядзе перфараванай стужкі па лініях тэлеграфнай сувязі.

тэлетэрма́льны

(ад тэле- + тэрмальны);

т-ыя месцанараджэнні — залежы карысных выкапняў, аддаленыя ад глыбінных магматычных парод, з якімі мяркуецца іх роднасная сувязь праз гарачыя водныя растворы.

тэлефа́кс

(ад тэле- + лац. fac simile = рабі падобнае)

1) прыём і перадача графічнай дакументаванай інфармацыі сродкамі далёкай сувязі;

2) апарат для такой інфармацыйнай сувязі;

3) паведамленне, перададзенае або прынятае гэтым апаратам.

тэлефанагра́ма

(ад тэлефон + -грама)

паведамленне, тэкст якога дыктуецца па тэлефоне і запісваецца пры прыёме.

тэлефаніза́цыя

(ад тэлефон)

расшырэнне тэлефоннай сеткі шляхам стварэння тэлефонных вузлоў і ліній сувязі.

тэлефані́я

(ад тэле- + -фанія)

аддзел тэлекамунікацыі, які забяспечвае абмен інфармацыяй пры дапамозе сродкаў тэлефоннай сувязі.

тэлефатагра́фія

(ад тэле- + фатаграфія)

фатаграфаванне аб’ектаў з вялікай адлегласці.

тэлефіка́цыя

(ад тэле- + -фікацыя)

развіццё і пашырэнне перадавальнай і прымальнай сетак тэлебачання.

тэлефо́н

(ад тэле- + -фон)

1) від сувязі, які дае магчымасць перадаваць вусную размову на адлегласць пры дапамозе электрычных сігналаў па правадах;

2) электраакустычны апарат для перадачы і прыёму моўнай інфармацыі; нумар такога апарата.

тэлефо́ра

(н.-лац. thelephora)

базідыяльны грыб сям. тэлефоравых, які расце на пясчанай глебе, гнілой драўніне, на лесасеках.