тэлесігна́л
(ад тэле- + сігнал)
1) сігнал абумоўленай структуры, перададзены каналамі высокачастотнай сувязі;
2) тэлевізійны сігнал.
тэлесігна́л
(ад тэле- + сігнал)
1) сігнал абумоўленай структуры, перададзены каналамі высокачастотнай сувязі;
2) тэлевізійны сігнал.
тэлесігналіза́цыя
(ад тэле- + сігналізацыя)
аддзел тэлекамунікацыі, які займаецца перадачай сігналаў на значныя адлегласці.
тэлескапі́я
(ад тэле- + -скапія)
назіранне за нябеснымі свяціламі пры дапамозе тэлескопа.
тэлеско́п
(
1) астранамічны аптычны прыбор для назірання за нябеснымі свяціламі;
2) разнавіднасць акварыумнай рыбкі з выпуклымі вачамі.
тэлеспекта́кль
(ад тэле- + спектакль)
спектакль, прызначаны для паказу па тэлевізару.
тэлеста́нцыя
(ад тэле- + станцыя)
комплекс электроннага абсталявання і збудаванняў, якія служаць для падрыхтоўкі праграм тэлевізійнага вяшчання і іх перадачы шляхам радыёхваляў.
тэлесту́дыя
(ад тэле- + студыя)
спецыяльна абсталяванае памяшканне, з якога вядуцца перадачы, арганізаваныя тэлецэнтрам.
тэлестэрэаско́п
(ад тэле- + стэрэаскоп)
аптычны прыбор, праз які рэльефна выглядае мясцовасць.
тэлета́йп
(
літарадрукавальны апарат для прыёму і перадачы тэкстаў па тэлеграфных каналах сувязі.
тэлетайпагра́ма
(ад тэлетайп + -грама)
афіцыйнае паведамленне, перададзенае па тэлетайпу.