Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэлемеха́ніка

(ад тэле- + механіка)

1) навука аб кіраванні на адлегласці рознымі аб’ектамі шляхам перадачы кадзіраваных электрычных або радыёсігналаў;

2) галіна тэхнікі, якая распрацоўвае і выкарыстоўвае сродкі кадзіравання, перадачы і прыёму інфармацыі па каналах электра- або радыёсувязі.

тэлено́мус

(ад тэле- + гр. nomos = месца пражывання)

насякомае атрада перапончатакрылых, якое паразітуе ў яйцах матылёў, клапоў, мух і іншых насякомых; выкарыстоўваецца ў біялагічнай барацьбе са шкоднікамі культурных раслін.

тэлепа́тыя

(ад тэле- + -патыя)

перадача думак, пачуццяў на адлегласці без пасрэдніцтва органаў пачуццяў.

тэлерадыёла

(ад тэле- + радыёла)

тэлевізар, радыёпрыёмнік і прайгравальнік, скампанаваныя ў адным апараце.

тэлерго́ны

(ад гр. tele = далёка + ergon + уздзеянне)

біялагічна актыўныя рэчывы, якія выдзяляюцца жывёламі ў навакольнае асяроддзе і ўздзейнічаюць на асобін таго ж або іншага віду.

тэлерэко́рдынг

(ад тэле- + англ. recording = запіс)

1) тэлевізійнае абсталяванне для запісу тэлевізійных праграм на кінастужку;

2) запіс тэлевізійнай перадачы.

тэлерэпарта́ж

(ад тэле- + рэпартаж)

рэпартаж з месца падзеі, які перадаецца па тэлебачанні.

тэлерэпарцёр

(ад тэле- + рэпарцёр)

журналіст, які вядзе тэлерэпартаж.

тэлерэтрансля́тар

(ад тэле- + рэтранслятар)

рэтранслятар для перадачы тэлевізійных праграм.

тэлесатэлі́т

(ад тэле- + сатэліт)

штучны спадарожнік Зямлі, прызначаны для рэтрансляцыі тэлевізійных сігналаў.