Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэлекамуніка́цыя

(ад тэле- + камунікацыя)

1) сувязь, якая ажыццяўляецца пры дапамозе тэлеграфных і тэлефонных тэхнічных сродкаў;

2) лінія тэлеграфнай або тэлефоннай сувязі.

тэлекіне́з

(ад тэле- + -кінез)

разнавіднасць парапсіхалогіі, перамяшчэнне прадмета без дакранання да яго, толькі напружаннем волі і выпрамяненнем энергіі.

тэлекіно́

(ад тэле- + кіно)

дэманстрацыя кінематаграфічных або тэлевізійных фільмаў на тэлеэкране.

тэле́кія

(н.-лац. telekia)

травяністая расліна сям. складанакветных з буйным лісцем і жоўтымі кветкамі, пашыраная ў Еўропе і Малой Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

тэлеко́мплекс

(ад тэле- + комплекс)

комплекс тэлевізійных студый, памяшканняў для апаратуры і інш.

тэ́лекс

[англ. telex, ад tel(egraph) = тэлеграф + ex(change) = абмен]

1) міжнародная сетка абаненцкага тэлеграфавання, абсталяваная аўтаматычнымі тэлеграфнымі станцыямі;

2) апарат, прызначаны для такой сувязі.

тэлемарафо́н

(ад тэле- + марафон)

шматгадзінная бесперапынная перадача па тэлебачанні пры ўдзеле грамадскіх дзеячаў, пісьменнікаў, артыстаў, гледачоў, каб прыцягнуць увагу да якой-н. праблемы.

тэлеме́тр

(ад тэле- + -метр)

прыбор для вымярэння адлегласці аптычным спосабам; дальнамер.

тэлеметры́я

(ад тэле- + -метрыя)

сукупнасць тэхнічных сродкаў і метадаў вымярэння на адлегласці фізічных велічынь, якія характарызуюць стан падкантрольных аб’ектаў.

тэлемеханіза́цыя

(ад тэле- + механізацыя)

выкарыстанне сродкаў тэлевізійнай сувязі для кіравання вытворчымі працэсамі.