Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кантаміна́цыя

(лац. contaminatio = сутыкненне, змешванне)

1) змешванне дзвюх або некалькіх з’яў, падзей пры іх апісанні;

2) утварэнне новага слова або словазлучэння шляхам аб’яднання двух блізкіх па значэнні ці гучанні слоў або выразаў.

кантана́льны

(фр. cantonal)

які мае адносіны да кантона, звязаны з пэўным кантонам.

канта́нга

(англ. contango)

суадносіны цэн, пры якіх цэны па здзелках на тэрмін перавышаюць цэны на наяўны тавар, а цэны на тавар з аддаленымі тэрмінамі пастаўкі вышэйшыя, чым з бліжэйшымі (проціл. бэквардэйшн).

кантані́ст

(ням. Kantonist = навабранец, ад фр. canton = акруга)

1) рэкрут у Прусіі ў 18—19 ст.;

2) салдацкі сын, які з дня нараджэння лічыўся за ваенным ведамствам і рыхтаваўся да ваеннай службы ў ніжэйшай ваеннай школе (у Расіі першай пал. 19 ст.).

ка́нтар1

(польск. kantar, ад венг. kantár)

аброць без цугляў для прывязвання каня.

ка́нтар2

(лац. cantor)

1) пеўчы хору ў каталіцкай царкве;

2) галоўны спявак у сінагозе;

3) настаўнік і дырыжор хору, а таксама арганіст у пратэстанцкай царкве.

ка́нтар3

(тур. kantar, ад ар. qintar)

1) адзінка масы ў многіх краінах Блізкага Усходу і Міжземнамор’я (ад 45 да 320 кг);

2) уст. разнавіднасць бязмена.

кантарафілі́я

(ад гр. kantharos = жук + -філія)

перакрыжаванае апыленне раслін пры дапамозе жукоў.

кантары́да

(гр. kantharis, -idos)

жук сям. нарыўнікаў, пашыраны ў Еўразіі; шкоднік лісцевых дрэў і кустоў; шпанская мушка.

кантарыдзі́н

(ад кантарыда)

атрутная субстанцыя, якая змяшчаецца ў крыві і палавых залозах кантарыды; выкарыстоўваецца для вырабу лекавай мазі.