Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кансьяне́ра

(ісп. cancionero)

зборнікі любоўнай і сатырычнай паэзіі ў Іспаніі ў 12—14 ст.

кансэ́нсус

(лац. consensus = згода, аднастайнасць)

1) збег думак; агульная згода па спрэчных пытаннях удзельнікаў канферэнцый, перагавораў, пасяджэнняў і г.д.;

2) форма калегіяльнага прыняцця рашэння, якое ўступае ў сілу толькі тады, калі за яго выказаліся ўсе без выключэння ўдзельнікі галасавання.

кант

(польск. kant, ад ням. Kante)

1) рабро, край у чым-н.;

2) аблямоўка па краях або па швах у адзенні ў выглядзе каляровага шнурка.

канта́біле

(іт. cantabile = пявуча)

пявучы характар выканання музычнага твора або яго часткі.

кантагіёзны

(лац. contagiosus)

заразлівы (напр. к-ае захворванне).

канта́гій

(лац. contagium = зараза)

узбуджальнік інфекцыйнай хваробы.

кантаджэ́н

(ад лац. kontego = укрываю)

1) хаатычная канцэнтрацыя ці групоўка арганізмаў, што склалася ў выніку стыхійнага працэсу масавага высялення жывёл у неўласцівыя для іх мясцовасці (напр. у час стыхійных бедстваў);

2) метад вывучэння распаўсюджанасці віду, заснаваны на атрыманні проб па квадратах і складанні рада градацый шчыльнасці відавога насельніцтва.

кантакарэ́нт

(іт. conto corrente)

бягучы рахунак, які адкрываецца асобамі, фірмамі, банкамі сваім пастаянным кліентам для ўзаемнага разліку паміж імі.

канта́кт

(лац. contactus)

1) сутыкненне, непасрэдная блізкасць па месцы знаходжання;

2) злучэнне двух праваднікоў у электрычным ланцугу, а таксама месца гэтага злучэння;

3) перан. блізкія адносіны, цесная сувязь (напр. літаратурныя кантакты).

канта́ктар

(ад лац. contactus = сутыкненне)

электрамагнітны апарат, прызначаны для дыстанцыйнага ўключэння, выключэння і пераключэння электрычных ланцугоў.