Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кансана́нс

(фр. consonance, ад лац. consonare = згодна гучаць)

1) муз. адначасовае спалучэнне тонаў стройнага, згоднага гучання (проціл. дысананс 1);

2) літ. від няпоўнай рыфмы, у якой сугучныя зычныя гукі пры частковай або поўнай разбежцы галосных.

кансана́нт

(лац. consonans, -ntis)

лінгв. зычны гук.

кансананты́зм

(ад лац. conconans, -ntis = зычны гук)

сістэма зычных гукаў якой-н. мовы (параўн. вакалізм).

кансекве́нтны

(лац. consequens, -ntis)

паслядоўны.

кансепты́зм

(ісп. conceptismo, ад concepto = паняцце, думка)

адна з дзвюх асноўных школ іспанскага барока (разам з гангарызмам), паслядоўнікі якой займаліся пошукамі глыбінных і нечаканых сувязей паміж далёкімі прадметамі, з’явамі, паняццямі, імкнуліся да выяўлення парадаксальных заканамернасцей быцця, максімальнай выразнасці і сэнсавай насычанасці выказвання.

кансервава́ць

(лац. conservare = захоўваць)

1) гатаваць кансервы з чаго-н. (напр. к. мяса);

2) захоўваць ад псавання спецыяльнай апрацоўкай або стварэннем адпаведных умоў захавання (напр. к. кроў, к. драўніну);

3) часова прыпыняць развіццё, дзейнасць чаго-н. (напр. к. будаўніцтва).

кансерва́нт

(лац. conservans, -ntis = які зберагае)

хімічнае рэчыва, якое забяспечвае кансервацыю харчовых прадуктаў.

кансерва́тар

(лац. conservator = ахавальнік)

1) чалавек старых, аджыўшых поглядаў, праціўнік новага, прагрэсіўнага;

2) член кансерватыўнай партыі.

кансервато́рыя

(іт. conservatorio)

вышэйшая музычная навучальная ўстанова, якая рыхтуе выканаўцаў, кампазітараў, музыказнаўцаў.

кансерваты́зм

(фр. conservatisme, ад лац. conservare = ахоўваць, захоўваць)

схільнасць да ўсяго старога, аджыўшага і варожасць да новага, прагрэсіўнага.