цымбе́ла
(н.-лац. cymbella)
аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. навікулавых, якая пашырана пераважна на дне і ў абрастаннях прэсных вадаёмаў.
цы́мус
(яўр. cymes)
1) салодкая ежа, прыгатаваная з морквы;
2) перан. самае смачнае; самая сутнасць, самае цікавае.
цы́на
(н.-лац. cinna)
травяністая расліна сям. злакавых з пляскатым лісцем і аднакветкавымі каласкамі ў мяцёлках, пашыраная ў Амерыцы і Еўразіі; на Беларусі трапляецца рэдка ў яловых і мяшаных вільготных цяністых лясах.
цынвальды́т
(ад ням. Zinnwald = назва гор)
мінерал групы слюд чорнага, зялёнага або карычневага колеру са шкляным бляскам.
цынера́рыя
(н.-лац. cinerarium, ад лац. cinerarius = папялісты)
травяністая расліна сям. складанакветных з буйным серабрыста-шэрым апушаным лісцем і рознакаляровымі кветкамі ў суквеццях, якая паходзіць з Канарскіх астравоў; вырошчваецца як дэкаратыўная.
цыні́зм
(гр. kynismos)
нахабнасць, бессаромнасць, пагардлівыя адносіны да агульнапрынятых правіл маралі.
цы́нік
(лац. cinicus, ад гр. kynikos)
чалавек неэтычны, які кпіць над агульнапрынятымі звычаямі, прыніжае прызнаныя вартасці.
цы́нія
(н.-лац. zinnia, ад Zinn = прозвішча ням. батаніка 18 ст.)
травяністая расліна сям. складанакветных з буйнымі яркімі кветкавымі кошыкамі розных колераў, пашыраная ў Цэнтр. і Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
цынк
(ням. Zink)
хімічны элемент, коўкі метал сінявата-белага колеру; шырока распаўсюджаны ў прыродзе.
цынкагра́фія
(ад цынк + -графія)
1) палігр. выраб клішэ высокага друку, пры якім капіруюць на цынкавую (або з магніевых сплаваў) пласціну;
2) прадпрыемства або цэх па вырабу такіх клішэ.